Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Культура»

Як СТД прадаваў сваю «курку Рабу»

08/06/2017 в 16:06 Алена МАЛОЧКА метки не заданы

«Народная Воля», №42-30.05.2017г.

Закуліссе

 

«Не дай вам Бог жыць у эпоху перамен!» – працытаваў Канфуцыя Аляксей Дудараў у сваім справаздачным дакладзе на IX з'ездзе Саюза тэатральных дзеячаў, які толькі што прайшоў у Мінску. Дэлегаты з'езда прыслухаліся да навучанняў ды зноў выбралі Дударава сваім старшынёй на наступны пяцігадовы тэрмін. Ён у Аляксея Ануфрыевіча будзе шостым, таму што за плячыма ў драматурга ўжо 25 гадоў знаходжання на гэтай ганаровай пасадзе.

 

Традыцыя, аднак.

 

Прафесар Рычард Смольскі паспрабаваў было намеціць пункцірам нейкія кадравыя змены, прапанаваўшы дэлегатам падумаць над новай кандыдатурай старшыні. Зала яго не падтрымала. Ды так дружна, што Дудараву даводзілася часам спыняць усхваленні ў свой адрас строгім: «Рэгламент!» Артыстаў, якія ўзялі слова, не так-то лёгка спыніць, як вы разумееце, – школа!

 

Але калі без іроніі, то Аляксею Дудараву як старшыні СТД ёсць за што дзякаваць. Саюз не разваліўся – а ў эпоху перамен для таго было нямала важкіх эканамічных прычын. Скажу больш: рахунак гэтай грамадскай арганізацыі некалькі разоў нават арыштоўвалі за даўгі. Але год таму СТД пашанцавала: старшыня Дудараў змог усё ж знайсці пакупніка і выгадна прадаць «стары чамадан без ручкі» – Дом адпачынку «Тэатральны» ў Астрашыцкім гарадку, некалі знакамітую «спадчыну» тэатралаў.

 

Хачу спыніцца на лёсе «Тэатральнага» падрабязней. Гэта багацце руйнавалася на вачах ва ўсіх амаль тры дзесяцігоддзі запар і вярэдзіла душу любога, хто бачыў, як трава прарастае скрозь бетон, ламаючы яго, як прыгожы будынак прыходзіць у заняпад. Прывесці яго ў парадак сродкаў не было. Затое была ілюзія, што СТД валодае куркай Рабай, якая пры добрым гаспадары зможа несці залатыя яйкі. Дударава нават папракалі: не можа знайсці інвестара! А як яго загадаеце шукаць? Рынак на загаворы не рэагуе.

 

Час ішоў, і «курка Раба» ператварылася ў камень на шыі, які ледзь не ўцягнуў СТД на дно. За ўласнасць на балансе СТД трэба было штогод плаціць вялізныя падаткі. А тут яшчэ МНС патрабавала тэрмінова правесці новую пажарную сігналізацыю. А грошай на рахунку СТД ні капейкі...

 

– Любую ўласнасць трэба абслугоўваць, выдаткоўваць на яе сродкі. I немалыя, – тлумачыў дэлегатам з'езда асновы фінансавай дзейнасці Аляксей Дудараў. – Там 2 гектары зямлі, за якія трэба плаціць падатак. Маёмасць, за якую таксама трэба плаціць падатак. З чаго? Я, калі вырашаўся лес "Тэатральнага", паездзіў і пахадзіў па пасяджэннях і ведаю, што вакол Мінска пакінутых дамоў адпачынку, турбаз, піянерлагераў колькасць! Яны нікому не патрэбныя. Нават вытворчым гігантам. Куды ўжо нам з нашымі магчымасцямі!.. Будынку пашчасціла, што для нейкіх мэт ён спатрэбіўся дзяржаве, там будзе Дом для пажылых людзей. Боская справа. Можа, і некаму з нас спатрэбіцца. А так бы зачах, разбурыўся і... знік. А заклінанні тыпу "Ах, мы там маглі танна адпачыць!.. Ах, наша маёмасць!.." – гэта эмоцыі, на якія мы, творцы, заўсёды былі здатныя.

 

– Існуюць развагі пра тое, што калі б знайшоўся добры менеджар ды наладзіў працу, дык пансіянат карміў бы і саюз, і мільённыя (вядома ж, дэнамінаваныя) прыбыткі даваў бы ўласніку, – працягваў старшыня. – Гэта, даруйце, кухонныя бабскія размовы! Не больш за тое. Ну як жа! Такое месца! Пад бокам у Мінска, лес, чысцюткае возера, такія дарогі! Месца сапраўды казырнае, нічога не скажаш. Нездарма, там амаль ужо цэлы век знаходзіцца ўрадавая рэзідэнцыя. З усімі вынікаючымі! Рэжымная зона... А інвестар у рэжымную зону ніколі не пойдзе. Да вайны быў адзін рэжым, пры Александроўскай – другі, пры Яроменку – трэці, цяпер – чацвёрты. I тое, што адбылося ў мінулым, 2016, годзе, для нашага саюза зусім не добра, а, кажучы па-руску, «великое благо». Саюз атрымаў неслабыя грошы, яны ў надзейным банку на дэпазіце, працэнты даюць магчымасць весці статутную дзейнасць. I яшчэ скажу: калі б на маім месцы старшыні былі Елізар'еў, Луцэнка, Руднева, Пінігін, Скарабагатаў – было б тое ж самае, што мы і маем зараз. А вось калі б быў славуты менеджар – пансіянат сплыў бы за так, нават дзякуй бы не сказалі. I Саюз бы здох. Для гэтага былі ўсе падставы. Зараз ужо больш за год "Тэатральны" мае новага ўласніка – Камітэт па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінаблвыканкама. Калі б гэтага не адбылося, ніякая, нават самая прымітыўная, дзейнасць Саюза на сёння была б немагчыма.

 

Ведаючы, як бяздарна некалі сплыў ад Саюза пісьменнікаў Дом творчасці "Іслач" – таксама вялікая, як здавалася, маёмасць, з'езд тэатральных дзеячаў ухваліў дзейнасць старшыні. I даверыў яму жыццё грамадскай арганізацыі ў будучым.

 

Алена МАЛОЧКА

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.