Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Критика»

Жаночы раман з прэтэнзіяй

05/07/2017 в 19:07 Раман Худалч писатели , проза

 

Критика (отзыв) Валерия Гапеева на роман Людмилы Щербы «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»  в газете «Літаратурная Беларусь»  стала причиной моего обращения к поисковикам, и я нашел еще одного «псевдо-критика» (по-Н.Чергинцу и Ко). Это Роман Худалч. Пока не стану более подробно рассказывать о нем, моем открытии, но у этого парня большой потенциал в критике. Тем более, что он до предела тактичен.

 

Предлагаю вариант Р.Худалча замечательной критики романа Л.Щербы. Не сравниваю сейчас с отзывом Валерия (помещен в разделе «Критика» газеты, считаю его полноценной критикой).  

 

Алесь Новікаў


 

Жаночы раман з прэтэнзіяй

Раман Худалч

 

Людміла Шчэрба. Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця.
Менск. Выдавец А.М. Янушкевіч, 2017.

 

Пісаць жанравую прозу лічыцца непрэстыжным: усе гэтыя дэтэктывы, фантастыка, жаночыя раманы… Сапраўднаму пісьменніку карціць выйсці па-за рамкі жанру, стварыўшы што-небудзь абсалютна новае з прыгожай назвай – напрыклад, раман у жанры “мэшап”, дзе чаго толькі ні намяшана.

 

І не выключана, што за кідкай назвай сапраўды знойдзецца штосьці цікавае. Галоўнае, каб жанравая літаратура, падступна падпільнаваўшы аўтара-наватара за рогам, не падставіла падножку.

 

У рамане Людмілы Шчэрбы “Урб@н.М” акурат і назіраем гэткую спробу паяднаць эстэтыку “высокай” прозы з “нізкім” жанрам любоўнага рамана. Чаму б і не, дзякуй богу ёсць на каго раўняцца: прафесару Умбэрта Эка ўдалося ж спалучыць дэтэктыў з інтэлектуальным раманам…

 

Хто ж каго пераможа тут – высокая проза або любоўнае чытво? На чыім баку выступяць героі твору Ганна і Макс? (З аўтаркай-то ўсё ясна загадзя: яна на баку вялікай літаратуры.)

 

 

 

 

Раман Худалч

 

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Бабруйску. Нягледзячы на экзатычнае прозвішча, успадкаванае ад продка-мадзьяра, і неспакойны характар, атрымаў банальную адукацыю эканаміста. Аднак радавыя рысы ўсё ж узялі верх і прымусілі звярнуцца да літаратуры. Піша літаратурную крытыку і прозу.

 

 

 

Напачатку здаецца, што “высокай” літаратуры ўдаецца браць верх. Ганна выступае адначасова і персанажам рамана, і яго стваральніцай. Макс спакушае і адну, і другую, з чаго вынікае, што Максаў таксама як мінімум два.

 

Чытача чакаюць і мадэрнісцкая плынь свядомасці, і постмадэрнісцкія ўстаўкі ў выглядзе інтэрнэт-форумаў, сацсетак, а то і цэтліка ад пачку пяльменяў, злепленых прадпрыемствам “Гродна Хімвалакно”…

 

Літаратура прабіваецца нечаканымі nota bene, якія жывуць у тэксце сваім жыццём:

 

“Павісла цішыня.
 

(Ну хіба так пішуць у звычайных кнігах? Гэта ў класіцы ды бульварным чытве цішыня заўсёды вешаецца. Прыйшла Цішыня з вяроўкай, дзіцячым мылам і табурэтам. Яна адпрацаваным рухам зрабіла пятлю праз бэльку, узлезла на табурэцік, моцна мацюкаючыся: “Вось ужо мне гэтыя пісакі грэбаныя! Колькі стагоддзяў мяне можна падвешваць? Ну што, як павіснуць? Можа, высалапіць язык? Закаціць вочы? Ссінець? Справіць фізіялагічныя патрэбы, каб усё пацякло на падлогу? Што, непрыгожа? Не менш непрыгожа, чымся “павісла цішыня”…)
 

(“Як добра, што ёсць дужкі – пішы розную лухту заміж асноўнага тэксту забыўшайся рукой…”)
 

“Яшчэ вы тут не ўзбухалі, – звярнулася ў думках Ганна да Дужак. – Тэкст адгыркваецца, нешта новенькае”.
 

“А вось Тэксту слова не давалі!” – закрычала Цішыня.”

 

Як абяцана ў анатацыі, чытачу даюць адразу тры гісторыі ў адным рамане: сучасных герояў, гістарычную навэлу з XVII стагоддзя і варыяцыю на біблейскую тэму. Дасведчаныя літаратуразнаўцы абавязкова ацэняць скразны вобраз яблыка і чарвякоў/змеяў, якія мільгацяць у рамане ў самых розных сітуацыях (прывітанне ад біблейскіх Адама з Евай!)… Карацей, аўтарка старалася!

 

Але ўсё ж амурная гісторыя бярэ верх над усялякімі спробамі “высокай літаратуры” і ператварае твор у манную кашу любоўнага чытва.

 

Ганна-персанаж і Ганна-пісьменніца пераплятаюцца паміж сабой настолькі шчыльна, што цяжка зразумець, каторая з іх здраджвае мужу з новым знаёмцам Максам. (Можна лічыць, што абедзве: напрыклад, здраджвае Ганна-пісьменніца, а прыпісвае гэта Ганне-персанажу.) Чаму Ганна здраджвае мужу? Ну, дакладна, што не дзеля сэксуальнага задвальнення, бо аргазму падчас сэксу яна ні разу не атрымоўвае:

 

“Ён быў шыкоўны, і ёй падабалася ўсё, што ён рабіў. І час нібы спыніўся ў прыемным руху (ага, менавіта так напісана ў рамане. – Злы крытык.). Яна амаль што паверыла яму. Шалупінне непатрэбных думак таксама, здавалася, адсыпалася. Ганна была за дзве секунды да таго, каб раздзяліць з ім яго палкасць, аднак у той самы момант ён рэзка выйшаў з яе, апёкшы яе жывот сваёй страсцю”.

 

Тым не менш, Ганна літаральна шалее ад каханка – магчыма, гэта чыста псіхалагічная сублімацыя: такім спосабам яна помсціць мужу, які таксама здраджвае ёй.

 

Чытач ужо адчувае знаёмыя араматы жаночага чытва, і аўтарка не падманвае чаканні: любоўны трохкутнік лёгка ператвараецца ў квадраты, пентаграмы ды іншыя шматграннікі. Каханак Макс таксама не грашыць вернасцю Ганне.

 

Далей атрыбуты жаночага рамана працягваюць нарастаць. Чаго варты адзін толькі “Лексус”, на якім Ганна рассякае па прасторах Сінявокай. Я б таксама хацеў жыць у той Беларусі, дзе беларускамоўная (у рамане гэта падкрэсліваецца!) пісьменніца можа зарабіць сабе сваімі творамі на “Лексус”, але грубая рэальнасць падказвае, што зарабляць давядзецца іншымі спосабамі… Ну, ці прынамсі, уступіць у афіцыйны саюз пісьменнікаў і атрымаць Дзяржаўную прэмію (яна большая за прэмію Гедройця!).

 

Але вернемся да рамана. На сваім “Лексусе” Ганна ездзіць не проста так – на нагах у яе… “шпількі”. Не ведаю, ці спрабавала аўтарка такі спосаб кіравання аўтамабілем, але персанажа свайго яна відавочна не шкадуе. Што паробіш, у жаночым рамане гераіня заўжды павінна быць напагатове ці то выйсці на подыўм, ці то ўпрыгожыць сабой свята (калі яна, вядома, не Папялушка).

 

Можна было б падумаць, што аўтарка піша пародыю на любоўнае чытво, калі б гэтая лінія ў “Урб@не” не выглядала вельмі сур’ёзнай. Усё настолькі сур’ёзна, што Людміла Шчэрба ўводзіць у раман гістарычную частку – Усходнюю Беларусь XVII стагоддзя. Там дзейнічаюць… ой, вы не паверыце – Ганна і Макс. Прычым Макс – гэта вядомы ў гісторыі беларускі шляхціч Канстанцін-Максімільян Паклонскі, які падчас вайны спярша перакінуўся на бок расійскага цара і ўзначаліў “магілёўскіх казакоў”, а потым вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай.

 

Двайное імя Паклонскага сыграла кепскі жарт з аўтаркай: яна доўга ніяк не магла вырашыць, як жа называць свайго персанажа. І калі напрыканцы старонкі 202 ён яшчэ Канстанцін, то на пачатку 203-й ужо – Максімільян. Яшчэ праз абзац ён па-ранейшаму Максімільян, а ў наступным – ізноў Канстанцін. Такі вінегрэт з імёнамі працягваецца да той пары, пакуль двухаблічны Янус персанаж не вырашае адрачыся ад імя Максімільяна (Макса!), каб стаць казацкім палкоўнікам Канстанцінам Паклонскім.

 

Дарэчы, гістарычная частка чыталася б цікавей, калі б аўтарка спрабавала не проста ўставіць у яе цэлымі старонкамі працу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна”, а хаця б пераказаць сваімі словамі. Бо чытач перыядычна адчувае, быццам яго з гістарычнага рамана з любоўнай інтрыгай перакідваюць у падручнік. (Зрэшты, можа, у гэтым і палягае таямнічы спосаб стварэння рамана-“мэшап”?)

 

Каб чытач не сумняваўся, што гістарычная частка – гэта таксама аповед пра Ганну і Макса, толькі перанесены ў іншую эпоху, аўтарка ўсоўвае ім яблык, які фігураваў ужо і ў першай частцы. Шчэрба выкарыстоўвае яблык заміж зашмальцаванай чэхаўскай стрэльбы: ён з’яўляецца ў завязцы твора і непазбежна прыводзіць да фінальнай часткі – біблейскага саду з непазбежнымі Адамам і Евай. (З усіх частак рамана менавіта біблейская пакідае найбольш нудлівае ўражанне. Напэўна, гэта павінна быць сінонімам філасафічнасці і глыбокага роздуму.)

 

 

…Калі я стану выдавецкім магнатам, я замоўлю Людміле Шчэрбе дзве кнігі.

 

Адну – жаночы раман. Гэты твор я потым перапрадам Адаму Глобусу: ён любіць напаўняць расійскі рынак падобным другасным чытвом.

 

Другую – празаічныя замалёўкі, незалежна ад таго, будуць яны звязаныя адным сюжэтам ці не. І, вядома, без пераказу інтэрнэтных жартаў трэцяй свежасці. Магчыма, гэта будзе зусім невялікая кніга, але чытаць яе будзе цікавей, чым “Урб@н”.

 

Крыніца

 

---

К вопросу о псевдо-литкритиках: «Салтычата и гоголёнки...»

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.