"Ибо в том, что я пишу и создаю сегодня и буду сотворять завтра, вижу незримую поддержку и улыбку моего страстного, непутевого, горячего в поступках и желаниях, страстях и бедах человеческих, моего незабвенного отца. Может, таким образом облегчу перед ним свою вину, и маленькая девочка с непослушными косами, заплетенными его добрыми руками, перестанет молчаливо заглядывать мне в самую душу".

Ирина ШАТЫРЁНОК, "Старый двор".
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»ЛіМаразм»

"Каб вочкам кветкі ўздоўж зямлі // Упасці мне на крок маленства..."

11/06/2017 в 16:06 Алесь Новікаў псевдопоэзия , "ЛіМ"

 

Хацеў быў расказаць коратка пра змест апошняга нумару газеты «ЛіМ», але спатыкнуўся аб падборку вершаў Вікторыі Смолкі. Цікава, хто за ёй стаіць?

З імем гэтай «паэткі» звязаны невялікі скандал – «Анатолий Брусевич разбушевался».

Вершы падборкі проста не падлягаюць крытыцы – гэта небяспечна для псіхічнага здароўя. Звярніце ўвагу на метафары. Як яны нараджаюцца? Што за мінор такі?

Адзін верш выдзелены  з падборкі ён самы бясталентны  і пазначана: «Конкурс «Першацвет». Атрымліваецца – чым мацней стараецца аўтар рыфмовак, тым горш атрымліваецца. Вядома, паэзію В.Смолка не пакіне. Ды і навошта? Бо яе публікуюць у «ЛіМ»! Зараз гэта ўзровень газеты і таленавітыя паэты тут практычна не сустракаюцца. Можа, ім сорамна даваць свае творы ў газету, якая страціла свой твар?..

Проста публікую падборку.

 

(Хотел было рассказать кратко о содержании последнего номера газеты «ЛіМ», но споткнулся о подборку стихотворений Виктории Смолко. Интересно, кто за ней стоит?

С этой «поэтессой» связан небольшой скандал – «Анатолий Брусевич разбушевался».

Стихотворения подборки просто не подлежат критике – это опасно для психического здоровья. Обратите внимание на метафоры. Как они рождаются? Что за минор такой?

Одно стихотворение выделено  и помечено «Конкурс «Першацвет». Из этой подборки оно самое бездарное. Получается – чем сильнее старается автор рифмовок, тем хуже получается. Конечно, поэзию В.Смолка не оставит. Да и зачем? Ведь ее публикуют в «ЛіМ»! Теперь это уровень газеты и талантливые поэты здесь практически не встречаются. Может, им стыдно давать свои произведения в потерявшую свое лицо газету?..

Просто публикую подборку.)

 

Алесь Новікаў


 

 

Вікторія Смолка, «ЛіМ» №23-09.06.2017г.

 

 

Конкурс

«Першацвет»

 

Каб вочкам кветкі ўздоўж зямлі

Упасці мне на крок маленства:

Пабачыць светла, як ішлі

Дзяўчынка з Марай сцежкай сэрца.

 

Хачу ўсёчулай цішынёй

Запоўніць келіх дня гранёны,

Каб ліў свой спеў у сэрцазвон

Зноў голас, небам блаславёны.

 

Далоні Мары на плячы

Адчуць хачу і адчуваю,

Калі ў пялюшках аблачын

Бог вершанятка спавівае.

 

***

 

Шчыруеш пра маму па радыё.

Цягнік паляцеў – не пайшоў.

А дыханне водарыць радасцю

Сустрэчы са светлай душой.

 

Ах, колькі асенняе велічы

Хаваюць чароўныя дні!

Дзіцячыя рукі ціхенечка

Да сэрца свайго прыгарні.

 

І слёзы сальюцца яскравыя

Ў мядзяную клёна далонь...

I на знічаняткавым тварыку

Ласкава запаліш святло...

 

***

 

Апошні раз бярозку абдымаю

I перад ёй раскрыльваю душу,

Лісток зялёны за руку трымаю,

Не адлятаць да Выраю прашу.

 

Апошні раз пяю, і голас грэе

Праменьчыкі, што гояць

новы дзень.

Апошні раз па тых скрыжалях рэек

За сінім цягніком душа ідзе...

 

***

 

На бераг высахлай рэчкі завышай,

Як на магілку, нашу васількі.

Hi для каго не шкадую малітвы,

Hi цёплых песень, ні цёплай рукі.

 

Калі прачуліла, трэба камусьці,

Каб падышла на хвілінку, на дзве.

Я прыгарнуць тое сэрца імкнуся

У вечар зімовы нязорных завей.

 

Я не прыходжу – лячу на спатканне,

Бы крылы нехта са спінай злучыў.

I ў несустрэчнасці не папракаю.

Не папракаю нікога неў чым.

 

Ізноў прыношу, святыя, як ранак,

Я васількі на зямлю без крыжа.

Мне невядома, хто там пахаваны –

Але святлей, калі краскі ляжаць...

 

***

 

Зоркая Мара, падгледзь мае сны,

Зор дзьмухаўцом акрапі ты мне голаў.

Чуеш, як дыхае звон цішыні,

Ходзяць анёлкі наўкола...

 

Сееш разынку слязы расяной –

Зернейка сумнае ў шчочкавай ямцы.

Зоркая Мара, паплач нада мной –

Спеўнай спагадаю маці.

 

Дай мне наранку, як сны адцвітуць,

Быць не адной, ідучы адзінока.

Дай мне апеку анёльскую тут,

Сэрца празорнае вока...

 

***

 

Калі коўдраю стане насып

Над апошняй калыскай – з пяску,

Мама з Марай пасеюць краскі

У Вырайным маім садку.

 

I сінечу пялёсткаў дзіўных

Прыме з цёплай рукі зямля,

Вочкі краскі праменьчык кінуць

На бяззрокавы мой пагляд...

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.