Мікола Шабовіч: ПАЦЕРКІ ЎСПАМІНАЎ
Творчасць многіх пісьменнікаў канца ХХ - пачатку ХХІ ст. вядома сёння шырокаму колу чытачоў на толькі на Радзіме, але і за яе межамі. Зборнік "З росных сцяжын" склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.
Кніга прызначаецца для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай літаратурай.