Валерый ГАПЕЕЎ: “Не даваць спаць душы…”

Валерый Гапееў – адзін з самых вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія пішуць для падлеткаў. Ён жыве ў Івацэвічах, працуе адказным сакратаром у раённай газеце “Івацэвіцкі веснік”, яго творы актыўна публікуюць літаратурныя часопісы, свет пабачылі ўжо некалькі кніг празаіка. Сёння Валерый Гапееў – госць “Берасцейскага вогнішча”.

– Валерый Мікалаевіч, давайце пачнём, пэўна, з галоўнага… Скажыце, калі ласка, а ці ёсць, на Ваш погляд, будучыня ў беларускай літаратуры? Ці заўсёды літаратура здольная звязаць мінулае і сучаснасць? Читать далее