Ганна Скаржынская-Савіцкая. Для І.Шатыронак
Казка з кнігі “Надзейка-чарадзейка”
ХТО ВАЖНЕЙШЫ?
Пад прыгожай кучаравай бярозкай жыў гаманлівы Ручаёк. Быў ён вясёлы, усмешлівы, заўсёды спяваў звонкую песеньку. Вада ў Ручайку была чыстая, празрыстая. Падарожнікі глядзеліся ў яе, як у люстэрка. Яны адпачывалі ў цяньку пад беластволай бярозкай і мыліся халаднаватай вадой.
Ганарыўся Ручаёк:
– Вось які я каштоўны! Усім патрэбна мая чыстая вада!
Пачула гэта Хмара і кажа:
– Каб не я, дык і цябе не было б! Гэта я напоўніла цябе да берагоў вадою! Я даю ўсім ваду: морам, рэкам, ручаям, лужынам! А цябе, маленькага, сонца даўно высушыла б. Гэта я ўсім патрэбна! Я самая важная!
Пачуў гэта Вецер і кажа Хмары:
– Калі б я сваёй сілай не падагнаў цябе да Ручая, дык ты сама з месца не кранулася б! Я ўсюды паспяваю: і аблокі прагнаць, і балоты прасушыць, і дрэвы пакалыхаць, падбадзёрыць каб яны хутчэй раслі, і хмары падагнаць, каб напоены былі палеткі і лугі. Магу і сумёты намесці, каб дзеці на санках, каньках каталіся і радаваліся зімовым забавам. Бачыш, я самы патрэбны, а значыць, самы важны!
Толькі мудрае Сонейка моўчкі слухала спрэчкі сваіх сяброў і ўсміхалася.
Пра што ж думала Сонейка?
У сваёй «ХАЛТУРЫ» ад 22/02/2016 в 14:02 І.Шатыронак піша:
Подорожник не растет у воды, и не может смотреться в воду ручейка, как в зеркало. Красиво, но не правдиво.
Из словаря – «Подорожник встречаются вдоль дорог (отсюда и название), на сорных местах, пустырях, в степях, на лугах, песках. Сорная луговая, обычно придорожная, трава с мелкими цветками, собранными в соцветия в виде колоса».
У маёй казцы: Падарожнікі глядзеліся ў яе, як у люстэрка. Яны адпачывалі ў цяньку пад беластволай бярозкай і мыліся халаднаватай вадой. (красиво и правдиво!) (Здаецца, тут і вожыку зразумела, што гэта не падарожнік-трава адпачывае ў цяньку пад беластволай бярозкай і мыецца халаднаватай вадой :))) Упэўнена, што і дзецям зразумела адразу што гэта людзі – падарожнікі (вандроўнікі). А для Ірыны, якая зусім не разумее бел. мову, а тым больш не разбіраецца ў дзіцячай літаратуры напішу на рускай мове – путешественники.
Вось так “вядомая беларуская крытык”, зразумела беларускую казку. А гэтую казачку разумееюць школьнікі малодшых класаў. І смела адказваюць мне пад час сустрэч на пытанне ў канцы казкі: “ПРА ШТО Ж ДУМАЛА СОНЕЙКА?” А я вось думаю, што ж можна падумаюць пра Ірыну?:))).
Другая казка з кнігі “Надзейка-чарадзейка”, якую “крытыкуе” Ірына:
ШЧЫРАСЦЬ* І ЗАЙЗДРАСЦЬ*
З кватэры № 35 выйшла прыгожая, у рознакаляровай сукенцы істота і накіравалася да ліфта. Яна націснула на кнопку і чакала, калі ён прыйдзе. У гэты момант з той жа кватэры выскачыла растрапаная, у брудным парваным адзенні і стаптаных туфлях істота. Яна таксама спынілася каля ліфта і скоса зірнула на прыгажуню. Прыйшоў ліфт. Брудная істота першая ўскочыла туды і пачала хутка націскаць на ўсе кнопкі. Дзверы зачыніліся, а ліфт з месца не крануўся.
– Што ты нарабіла? Ты ж сапсавала ліфт! Як мы цяпер адгэтуль выберамся? – занепакоілася прыгожая істота.
– Ну і добра, пасядзім тут, пачакаем, калі ліфт парамантуюць, – абыякава адказала непрыемная істота і зайздросна агледзела незнаёмку – Ты хто такая? У такім прыгожым убранні.
– Я – Шчырасць, – прамяніста ўсміхнулася прыгажуня.
– Шчырасць? Адкуль ты ўзялася?
– Я была ў Ганначкі з 35-й кватэры. Мы з ёй сябруем.
– Во! Я таксама з 35-й кватэры. Там жыве Іра. Яна мая сяброўка. А мяне завуць Зайздрасць, – фанабэрыста паведаміла непрыгожая істота.
– Цяпер я зразумела, чаму Іра такая зайздросная дзяўчынка, – здагадалася
– Шчырасць. – У параўнанні з ёй мая Ганна – дабразычлівая, вясёлая, прыгожая, жыццярадасная. Таму што дзяўчынцы дапамагаюць жыць мае надзейныя сябры.
– І якія гэта ў цябе сябры? – непрыемна спытала Зайздрасць.
– Мае сябры: Поспех, Удача, Надзея, Шчасце, Каханне, Радасць, Сціпласць, Дабразычлівасць, Праўдзівасць і Шчодрасць, – усміхнулася Шчырасць.
Яна далікатна націснула на кнопку ліфта і ён паехаў уніз.
– Вось бачыш, і ліфт пачаў працаваць! – узрадавалася Шчырасць, – гэта таму, што я ўсім жадаю дабра.
Зайздрасць сціснула зубы і з-пад ілба пазірала на яе. Калі ліфт спыніўся, яна выскачыла на вуліцу, а Шчырасць, не спяшаючыся, выйшла за ёй.
– Фу-у-у! Не магу зносіць гэтага чыстага паветра! – абуралася Зайздрасць і зацяла дыханне. – А тут яшчэ і кветкамі з клумбы пахне! Ой! Мне робіцца кепска! – закаціла яна вочы. – Адыдзем адгэтуль!
Шчырасць здзіўлена пазірала на яе.
– Ну, што ты там пра сяброў сваіх казала? Давай, выкладвай хутчэй! – злосна дапытвалася Зайздрасць.
– Дык вось, мае сябры дапамагаюць Ганначцы жыць, – спакойна пачала размову Шчырасць. – Поспех і Удача падтрымліваюць дзяўчынку ва ўсіх яе задумках і жаданнях. Надзея дапамагае іх здзейсніць. Сціпласць стрымлівае Ганначку, калі гэтыя жаданні недасягальныя і нездзяйсняльныя. Шчасце і Каханне любяць дзяўчынку і шануюць, ахінаюць пяшчотай і цяплом. Шчодрасць дапамагае ёй быць адкрытай і несквапнай. Праўдзівасць вучыць жыць сціпла і сумленна. Вось чаму Ганна такая шчырая.
Зайздрасць з нянавісцю пазірала на суразмоўніцу.
– Шкада мне цябе, – спачувала Шчырасць. – Ты такая цёмная. Паспрабуй стаць другою – дабрэйшай, зычлівейшай, – параіла яна.
І тут з бруднай лужыны выскачылі сяброўкі-прыхільніцы Зайздрасці – Хлусня і Нянавісць.
– Не слухай гэтую брахуху! Тут ніводнага слова праўды няма! Яна цябе зманвае, каб ты з намі не сябравала! – крыкнула хітрая Хлусня.
– У-у-ух! Я цябе! – замахнулася на Шчырасць злая Нянавісць.
На дапамогу ім з кучы смецця вылезлі скрытная Рэўнасць і нудная Сквапнасць.
– Ты, наша злосная, цёмная, самая непрыстойная, чорная Зайздрасць. Ты горшая за ўсіх. Мы цябе так любім! – супакойвалі яны сяброўку. – Не паддавайся ні на якія хітрыкі гэтай добрай і светлай Шчырасці.
Чорны Боль, які сядзеў на цёмнай навальнічнай хмары і назіраў за падзеямі, таксама паспяшаў «падтрымаць» Зайздрасць.
– Я табе казаў, каб ты нават не пазірала ў той бок, дзе знаходзіцца гэтая зманлівая Шчырасць! – злосна крыкнуў ён. – А ты ў адну кватэру з ёй ходзіш! І цяпер вось стаіш, размаўляеш з гэтай спакусніцай!
І ён так балюча пхнуў Зайздрасць, што тая заплакала горкімі слязьмі.
Шчырасць пазірала на такую «падтрымку сяброў» і дзівілася.
У гэты момант раз’юшаная Зайздрасць кінулася на Шчырасць. Яна сціснула яе ў сваіх брудных лапах. Але Шчырасць моцна засмяялася. У гэты момант на дапамогу ёй з духмянага кветніка спяшаліся яе надзейныя сябры – Поспех, Удача, Надзея, Шчасце, Каханне, Радасць, Дабразычлівасць, Сціпласць, Праўдзівасць і Шчодрасць. Зайздрасць са сваімі цёмнымі прыхільнікамі імгненна адступіла. Яны кідаліся туды-сюды, і не ведалі, куды схавацца ад чыстых, светлых, моцных сяброў Шчырасці. У гэты момант Чорны Боль адкрыў каналізацыйны люк і Зайздрасць, не задумваючыся, з разгону скокнула туды, а за ёй і ўсе яе спадарожнікі.
Шчырасць падзякавала сваім сябрам за дапамогу і зірнула на вокны 35-й кватэры. Каля акна стаяла Іра і радасна махала Шчырасці рукой. Дзяўчынка даўно хацела перамагчы гэтую агідную чорную Зайздрасць, але тая моцна трымала яе ў сваіх абдымках, і дзяўчынка не магла ад яе вызваліцца.
Так Шчырасць перамагла Зайздрасць і назаўсёды пасябравала з Ірай.
---
Шчырасць* – искренность
Зайздрасць** – зависть
(тлумачэнне для І. Шатыронак, астатняе прачытае пры дапамозе слоўніка).
Ірына:
В другой сказке «Шчырасць і зайздрасць» у зависти в «друзьях» – «Хлусня», «Нянавісць», «Рэўнасць», «Сквапнасць» и другие отрицательные персонажи, но я бы обратила внимание на такого персонажа – «Чорны Боль». Даже прилагательное «чорны» не может трансформировать первоначальное значение этого слова, сделать его усиленно негативным. Все мы испытывали боль, она связана с нашей жизнью, с физическими болезнями, с сердечной мукой, печалью, сожалением и другими сильными эмоциями.
Автор искажает значение слова «боль», или попросту играет со словами, не придавая или не понимая их значения.
– Як раз аўтар разумее і не каробіць паняцце слова «боль», а эпітэтам «чорны» паказвае душэўную якасць болю. І раз ён “чорны”, значыць “балючы” і балюча пхнуў Зайздрасць, што тая заплакала горкімі слязьмі.
Ірына:
Новоиспеченные детские сказочницы Л.Шевченко и А.Скаржинская-Савицкая вряд ли готовы услышать критические замечания.
– Гатовы, калі гэта будзе сапраўдны крытык, а не “КРЫТЫК-САМАЗВАНЕЦ-ДЫЛЕТАНТ”:)))
Дарэчы, “Халтуру” І.Шатыронак ад 22/02/2016 в 14:02, я ўспрыняла, як гумарэску і толькі пасмяялася над яе недарэчнасцю, і ведамі роднай мовы:)))
Працяг будзе:)))
Ганна Скаржынская-Савіцкая
25.02.2016г.