Раздел
ЛитКритика.by::Комментарии
[*description*]
Комментарии к статье: Адкрываем Ірыну Шатыронак
Комментарии к статье: *Адкрываем Ірыну Шатыронак*
Комментариев:5
Душэўна напісана. З аднаго боку. А з другога – нібы справаздача якая, канцылярскай моваю. Напрыканцы, каб не западозрылі ў ялеі, аўтар (так у школе вучылі) нават пакрытыкавала крыху.
Бянтэжыць вось гэтае: “адкрываем Ірыну Шатыронак”. Нібы чалавеку, як памянёнаму Лазуткіну, гадоў дваццаць. Быццам Шатыронак дагэтуль была невядомая. А ў нас гэта проста. Памятаю, мая першая падборка вершаў у “Полымі” была ў 2004 годзе, у рубрыцы “дэбют”. Тады як насамрэч я пісаў вершы гадоў 12 ужо, склаўся як паэт, мала таго, ужо паспеў кінуць пісаць вершы і думаў ніколі да іх не вяртацца. Але мяне “дэбютавалі”. А потым адхвасталі крытыкі за тое, што вершы ў дэбютанта занадта самаўпэўненыя.
Яшчэ наконт ведаць/не ведаць. Не заўважаць пісьменніка, што называецца, ва ўпор для нашых сектантаў – звыклая справа. Памятаю ў 2007 годзе неяк адказаў у Інтэрнэце Алейнік на яе прычэпкі да маёй “Лесвіцы”, надрукаванай у трох нумарах у “Полымі”. Дык на кафедры ФІЛФАКА Ладу Алейнік напалохалі, што нейкі “вожык” на яе нешта нядобрае напісаў, яна ў страху імчалася дадому правяраць. Такім чынам, у нас возьмуцца ведаць цябе толькі тады, калі ты скандальна і прылюдна надаеш аплявух філфакаўцам і трымальнікам крэслаў розных масцей, а таксама бахарэвічам і К. Інакш – няма цябе. І Ірыну Шатыронак будуць вечна “адкрываць”, пакуль яна будзе мякка абыходзіцца з тусоўкай. Вечна будуць папракаць у тым, што добры чалавек, але, “на жаль”, піша па-руску (то бок непаўнавартасная нейкая). Або што яна не крытык, а пісьменніца, якая разважае пра літаратуру.
============ Гераіня, якая дала назву кнізе, змагаецца за сваё шчасце ў цяжкія і непрадказальныя 90-я гады мінулага стагоддзя=============
Учора ў Гардона адзін спявак трапна сказаў, што шчасце нельга шукаць і змагацца за яго, яго трэба вырабляць. То бок тварыць.
============= Пісьменніцу хвалюе чэрствасць многіх маладых людзей да старых, асабліва сваіх блізкіх.=================
Чэрствасць – гэта прыкмета урбаністычнай цывілізацыі. Раней жылі гуртам, статкавае пачуццё імпатыі (спачування бліжнім) было нармальным чынам развіта. У гурце трэба дапамагаць адно аднаму. А цяпер сядзяць па норках-кватэрах са сваім кампутарам кожны. Быццам ты ў сацсетках – а адзіноты пачуццё жудаснае. Няма адчування калектыўнай імпатыі, гармон аксітанін, які стварае камфорт ад прысутнасці людзей, перастае выпрацоўвацца.
Мова аўтара артыкула, хоць і правільная ў цэлым, але кідаюцца ў вока некаторыя ляпы (“незагойнай хваляй” – “незаживающая волна», як вам?) і русізмы (“рэцэнзуемага”, тады як трэба “рэцэнзаванага”).
А ўвогуле добра, што такія артыкулы з’яўляюцца.
Зашел на "источник" статьи. Как обычно, ни одного комментария. И вообще, сколько здесь ни захожу на "источники" переопубликованных статей, ни разу не видел там комментариев. Будь то даже "популярная" колонка Кислициной. Откуда это народное онемение, не пойму.
Популярность дает контент (содержание ресурса) и регулярность обновлений. Контент должен быть интересен читателям.
Вот и говорю, что мне видится, что и сайт "Звязды" и почти все госгазеты (эл. варианты) не нужны, поскольку комментарии лишь говорят об действительном интересе. Вбухивают средства в пустоту. На "Свабодзе" хоця б "гамоняць" время от времени.
И хорошо, что появляются такие комментарии. Вообще, не буду скрывать, я просто влюблен в Южика-критика. Свободное изложение, тонкий юмор, обоснованность, философская глубина, психологизмы... такой набор трудно встретить в творчестве современных критиков.
Пожалуйста, авторизуйтесь для того, чтобы комментировать
На сустрэчу з гродзенскай пісьменніцай Ірынай Шатыронак большасць чытачоў цэнтральнай раённай бібліятэкі ішлі як на знаёмства не толькі з ёю асабіста, але і з яе творчасцю. Так ужо склалася, што зэльвенцы, дзякуючы Уладзіміру Мазго, часцей сустракаюцца са сталічнымі пісьменнікамі, чым з творцамі абласнога цэнтра. Сустрэча не расчаравала. На ёй сапраўды адбылося адкрыццё Ірыны Шатыронак і як празаіка, і як літаратурнага крытыка, і як публіцыста, і як вельмі дасведчанага чытача. …