Літаратурны конкурс, прысвечаны 70-годдзю вызвалення г.Мінска і Вялікай Перамогі

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі

аб'яўляе літаратурны конкурс сярод дзяцей і моладзі,

прысвечаны 70-годдзю вызвалення г.Мінска і Перамогі

ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

Палажэнне

аб літаратурным конкурсе на лепшы твор,

прысвечаны 70-годдзю вызвалення г.Мінска і Вялікай Перамогі

Конкурс праводзіцца Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі (МГА СПБ) пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і гарадскога аддзялення БРСМ.

Літаратурны конкурс, прысвечаны 70-годдзю вызвалення г.Мінска і Вялікай Перамогі
Літаратурны конкурс, прысвечаны 70-годдзю вызвалення г.Мінска і Вялікай Перамогі

а) 10-14 гадоў;

б) 15-18 гадоў;

в) 19-25 гадоў.

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць лепшыя творы і пераможцаў конкурсу асобна ў кожнай узроставай катэгорыі.

Работы канкурсантаў на беларускай або рускай мове (вершы, абразкі, замалёўкі, апавяданні, нарысы) павінны быць самастойнымі, арыгінальнымі, мастацкімі.

Пераможцы будут, узнагароджаны дыпломамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і падарункамі.

Самыя лепшыя творы будуць выдадзены асобнай кніжкай у серыі "Мінскія маладыя галасы". Найбольш таленавітыя аўтары будуць запрошаны на творчы семінар у Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Прапануюцца наступныя тэмы:

- Я люблю Беларусь;

- Мы ўдзячныя вам, ветераны;

- Мы - нашчадкі пераможцаў;

- 9 мая - Свята Вялікай Перамогі;

- Ганаруся горадам-героем Мінскам;

- Я і мая Радзіма;

- Гэта наша з табой Перамога;

- Вольная тэма ваенна-патрыятычнага зместу.

Конкурс праводзіцца да 1 чэрвеня 2014 года.

Работы, набраныя на камп'ютары, дасылаць на адрас: 220034, Мінск, вул. Фрунзе, 5, пакой 308. Мінскае гарадское аддзяленне СПБ. "На конкурс".

Канкурсанты ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату і год нараджэння, адрас навучальнай установы ці месца працы, дамашні адрас (з паштовым індэксам), кантактныя телефоны.

Пасля надвядзення вынікаў конкурсу членамі журы, у Саюзе пісьменнікаў Беларусі адбудзецца вялікае літаратурнае свята, на якое будуць запрошаны ўдзельнікі конкурсу для абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў.

Тэлефоны для даведак: 335-28-18; 392-59-07; 392-59-06 (старшыня МГА СПБ).