Раздел

ЛитКритика.by

[*description*]

Записи с тегом "молодежь"

Часопіс "Маладосць" - 6/2012 (анонс)

Чэрвеньскі нумар часопіса "Маладосць", па праўдзе кажучы, створаны спецыяльна для таго, каб разам са святкаваннем юбілея Янкі Купалы адзначыць і такі любы сэрцу кожнага патрыёта факт, што вандраваць па роднай зямлі — дзіва дзівоснае, цуд незвычайны, мара запаветная (калі ж яшчэ вандраваць, як не летам, якое, дзякуй Сонцу на небе і багоўкам на Зямлі, такі пачалося?!). Ну і вось, значыцца, адразу некалькі матэрыялаў чэрвеньскай "Маладосці" прысвячаецца менавіта вандроўкам. Іван Ждановіч узгадвае тут сваё колішняе 120-дзённае падарожжа па Беларусі пешшу …

Часопіс "Маладосць" - 5/2012 (анонс)

Самае цікавае - у часопісе "Маладосць"! Майскі нумар "Маладосці" выходзіць пад новай вокладкай і ў новым аздабленні. А прачытаць у ім можна апавяданне Алеся Макоўскага "Камандзіровачнае шчасце" (казалі ж, што не трэба гэтым камандзіровачным верыць, дык не...), кранальныя апавяданні Алесі Кузьміч (пра жыццё як яно ёсць), выдатныя вершы, а таксама аповесць-нарацыю Івана Саверчанкі "Залаты амулет" - прыгожае, захапляльнае прысвячэнне юбілею Полацка. Да гэтай даты прымеркаваны і артыкулы блока "Публіцыстыка": Уладзя Содаль-Садэльскі прапанаваў часопісу ўспаміны …