Тарас, паэты і Парнас

Да 3-га з’езду Саюза пісьменнікаў Беларусі

(паэма з трох глаў)

Уступ

Тараса, звязаным з Парнасам,

Напэўна, ведаў кожны з нас,

Але ў прашчура Тараса

Нашчадак ёсць і ён – Тарас..

1.

Любіў (вой!) вершы быццам мёд,

Заўсёды кніжачкі ў торбе,

Чытаў, дзе можна іх – “у лёт”

І так аднойчы зачытаўся,

Што ў яму “воўчую” папаў,

У тую, дзе Парнас з’яўляўся,

Пра што нам дзед апавядаў.

Глядзіць: Амур стаіць ля ганка,

Вакол зялёная вясна,

А побач – любая каханка,

Вянера лыбіцца з акна.

Так прыгажосцю лютай вее,

(З адзнакай якасці тавар!)

Перад такой ураз самлее

Любы расейскі алігарх!

Пашкадаваў, што быў жанаты,

Яшчэ ж ні кроплі не забыў,

Як у пасёлку на каляды

Галовы дзеўкам ён дурыў.

“А што Амур? Стрыкуль і толькі!

Парушу! Быццам так было!..

Гады, гады, вы сёння – болькі,

З касы ж астаўся асялок!”

Паўздыхаў Тарас, пачухаў

Кудзелю рыжую за вухам,

“Жыцце, каханне – не алей,..

А што ж там бачыцца далей?”

Далей ледзь – Лермантаў і Пушкін,

Са шклянак хлёбаюць кампот,

Рукой падкінуўшы галушкі,

Што прызямляюццца ў рот.

За паваротам Багдановіч

З Купалам ладзяць самакат

У нейкіх варыных абноваў,

У майках – колера “салат”…

А ў драўляным тарантасе

Жукоўскі з Коласам сядзяць,

Так чынна, як у першым класе.

А можа седзячы, так – спяць?

Пегас пастаўлены ў аглоблі

Із-пад дугі на свет глядзеў,

Не велькі вельмі, ды й не дробны,

Але няважны выгляд меў.

Дрыжэў нагамі небарака,

Абраў у ценю клёна кут,

“Во, як заездзілі каняку,

Як і ў нас паэтны люд!”

Вакол нерадасныя твары,

Хаця і зоркі ў ілбе,

“Напэўна – дробязь ганарары”.

Тарас адзначыў пра сябе.

“Калі адны на самакаце,

Другія – толькі на каняце,

А Пушкін хлёбае кампот!

І гэта – у культуры год!”

А побач – да ўзгорка сходні,

Ахоўнік з чырванню лампас,

Вось да якой неверагодні

Тут прызямліўся мой Тарас…

– Здарова, хлопцы! – Тарас кажа,

– Здароў, здароў! Адкуль ты сам?

І што, таксама вершы вяжаш?

Удзень?..Пры поўні?..Па начам?..

Ну, выкладай з тарбені словы,

Паглядзім, што за геній новы…

– Не, хлопцы, я – чытач вясковы,

Ды вашы вершыкі чытаў,

Я – з вёскі Клін, што каля Шклова,

І незнарок сюды папаў…

– Ну, калі так – другая справа,

А то бывае – на халяву,

Па нейкай сцежачцы лясной

Пралезуць з кніжачкай сваёй…

Мы – у чарзе да выдавецтва,

З такой жа назваю “Парнас”,

Паэты слушныя, здаецца,

Але праблемы і ў нас…

– Што – не друкуюць?! Што й такое?!

– А што: у вас там лепш жывуць?

Мы чулі: вашы з гвалтам – боем

Таксама творы выдаюць.

– Бывае, – і Тарас успомніў,

Як і яго сусед стагнаў:

“Што грэюць друка сонца промні,

Хто да яго бліжэй стаяў,

Што ў чарзе ён год каторы,

Кідаюць з плана бы з баршчоў

Тых кураняці, часта творы,

Калі без слушных сябрукоў”.

– …Шкада, жывуць тут без дуэляў! –

І чуб свой Пушкін тузануў

З мулатных кручаных кудзеляў,

– А то, я б хутка палянуў

Не аднаго!..Бо брыдка, браце,

Што робіць гэтальны народ,

Чатыры кніжкі!..У квадраце!

Друкуе хтосьці…і штогод!

Сумленні свечкамі загаслі,

Хоць нават вецер і не дзме!

Сатурн з Юпіцерам у масле,

Бо паміжзорнаму – свае!

Вунь Мішка Шолахаў у трансе:

Раман для многіх стаў як верш!..

Вось што тварыцца на Парнасе,

Ды і яно ў вас не лепш!

– Хто іх чытае?! – раптам голас

Тут з тарантаса прагучаў.

– Ды, што вы кажаце, мой Колас,–

Яго Жукоўскі абарваў,

– Вы ў людзей спытайце толькі:

Адны і тыя ж на слуху!..

– А выдавецтвы – манаполькі,

З надзейным “дахам” навярху!..

І закрычалі, замахалі

Рукамі творцы, як гракі

Якіх на жытнішчах узнялі

За іх дзяўбаныя грахі.

І воран спуджаны тым крыкам,

Як сучкін хахаль заскуліў,

Пегас з падфырканнем і гікам

Нагамі дробна зачасціў!

Пад тыя воклічныя гукі,

Пад піянерскі барабан,

Паднялі творцы свае рукі

У зычны кліч: “Но пасаран!”

“Э-э! Гэты край не надта хлебны!

Тут чытачу не пададуць!

І пахутчэй змывацца трэба,

Пакуль пад колы не змятуць!..”

Калі нарэшце стала ціха,

Падаў і голас свой Тарас:

– Скажыце, хлопцы, а дзе выхад

З парнасся гэтага ў вас?

– Ты – выхад хочаш, альбо выйсце?–

Тут рагатнуў Амур на двор,–

Прыкрый вось вочы клёна лісцем,

Ёсць побач гэты калідор

З парнасска й нашанскай канторы,

Хоць і ў нас тут іншы час,

Ды да сваёй ужо вячоры

Ты пападзешь яшчэ, Тарас.

“Вунь, як “сцяжынкі” разсцілае,

А вось падумаць, дык – чаму?..

Мо, ад саперніка жадае

Хутчэй пазбавіцца Амур?

Ды не пячыся, хлопец, вельмі,

Мая Вянера ў Кліну!

Другім кідай такія “сцелькі”,

Я адгуляў сваю вясну!..”

– Скажы сваім, – прамовіў Колас,–

Што апетыт мяняць пара,

Яно, жыцце – такое кола,

Што любіць смазку лепш з дабра!..

А сам з’ясі хоць і вала –

Адна павага і хвала!..

– І хай трымаецца сусед! –

Прамовіў Лермантаў услед…

2.

Тарас – ляснік ішоў па лесе,

Паветра прагна ўдыхаў,

І хоць ён быў яшчэ ў стрэсе,

Але зноў кніжачку дастаў.

І на хвіліну прыпыніўся,

Задумаўся, перахрысціўся.

Вакол знаёмыя шпалеры

Узлессяў… Можна й адпачыць,

Яшчэ так доўга да начы,

– А дзе я быў? Мне – не павераць,

Хоць ты да рэхашча крычы!..

– Не, расскажу суседу Косцю,

Калі запросіць зноў у госці…

Ну, а яму ўжо рашаць,

Дзе мой аповяд размяшчаць!..

Але ж і маху, браце, даў:

Аўтограф нават не ўзяў!

Хаця б адзін быў у запасе,

Не кпілі б: выдумаў Тарасе!

Тарас даў пстрычку сам сабе,

Што стала млосна ў ілбе!..

Паморшчыў лоб, перакрысціў:

– А што, таварыш, заслужыў!..

3.

Спякотны дзень, што толькі квасам

Узгодзіць творчую душу,

Сядзім на лецішчы з Тарасам,

Ен разважае, я – пішу…

Тарас еў грушы налітыя,

Я ж смакаваў яго экстрым, –

“…Вось у чарзе калі такія,

Дзе ж друкавацца нам зямным?!”

Тарас, крутнуўшы рыжы вус,

Сказаў на гэтай глебе:

– Мо, недрукуючых саюз

Зрабіць вам, хлопцы, трэба?..

Сядзеў да вечара мой госць,

Чытаў Пашкова вершы...

А разважаць над чым нам ёсць,

Ды ў гэтым я не першы…

Заключэнне

Каб у руках займець “сініцу”,

Я пазваніў вось у сталіцу,

Адказ быў голасам глухім:

“Каб ля вады – і быць сухім,

І дурнем быць – не памачыцца?..”

І ходзяць мокрымі рабяты,

І кожны лёсу вельмі рады.

І не баяцца ж прастудзіцца?

Вось так, шаноўны мой Тарасе,

Усё, як кропля, на Парнасе…

Канстанцін Нілаў,

лістапад-2016